Навукоўцу з Палесся прысудзілі штраф: яго абвінавацілі ў зборы подпісаў за адстаўку дэпутата

Валерыя Кобрынца, загадчыка аддзела Музея беларускага Палесся, затрымалі ў пятніцу, 11 верасня, на працоўным месцы. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання Пінскага ГАУС. У панядзелак, 14 верасня, адбыўся суд. Пра справу Валерыя Кобрынца распавядае media-polesye.by.

kobrinecz2.jpg


Першапачаткова меркавалася, што Валерыя Кобрынца абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое праходзіла 6 верасня на плошчы і вуліцы Леніна пад выглядам агляднай экскурсіі па горадзе. Экскурсію, якая была ва ўстаноўленым парадку аплачаная, праводзіў Валерый Кобрынец. А яго слухачамі сталі некалькі дзясяткаў чалавек.
Пазней высветлілася, што падставай для яго затрымання паслужыў збор подпісаў за адкліканне дэпутатаў. Валерый Кобрынец прымаў у гэтым удзел, збіраў подпісы выбаршчыкаў у скверы па вуліцы Першамайскай у Паўночным раёне горада.
Падтрымаць у судзе Валерыя прыйшлі два дзясяткі чалавек. Сярод іх — цяперашнія і былыя калегі па працы, а таксама пінчукі, якія раней ужо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Адным прызначылі штраф, іншым — адміністрацыйны арышт на тэрмін ад 5 да 15 сутак.
Чакалася, што разгляд справы пачнецца ў 10.00. Менавіта на гэты час прызначаюцца да слухання адміністрацыйныя справы. І на гэта паказвала інфармацыя на электронным табло ў фае будынка суда. Значыўся нумар залы судовых пасяджэнняў і прозвішча суддзі, які будзе весці працэс.
Аднак з 10.00 да 13.00 працэс так і не пачаўся. Група падтрымкі вярнулася ў суд да 14.00. Пачатку працэсу чакаць прыйшлося зноў.
Старшынствуючы на працэсе Клімовіч агучыў сутнасць прад'яўленага абвінавачванні. Валерый абвінавачваўся ва ўдзеле 20 жніўня бягучага года ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў раёне мемарыяльнага комплексу "Партызанам Палесся". На руцэ ў яго мелася стужачка бел-чырвона-белых колераў.
Валерый Кобрынец сваю віну не прызнаў. Ён заявіў, што ў раёне мемарыяльнага комплексу сапраўды знаходзіўся. Але ўдзелу ў мерапрыемстве не прымаў. Што тычыцца стужачкі на руцэ, то забароны на нашэнне такога атрыбуту сёння няма.
У судзе не быў прагледжаны відэазапіс, зроблены 20 жніўня ля мемарыяльнага комплексу.
На запісу было відаць, што Валерый Кобрынец стаіць сярод людзей, якія абмяркоўваюць бягучую абстаноўку ў краіне, і размаўляе па тэлефоне.
Рашэнне суда — штраф у памеры 10 базавых велічынь.