На ўсіх ўездах у Пінск стаяць пасты кантролю. Жыхароў просяць не пакідаць горад

Сёння, 16 красавіка, на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкама з'явілася паведамленне да мясцовых жыхароў. Мясцовыя ўлады хочуць спыніць перадачу каронавіруса праз кантакт з людзьмі з іншых рэгіёнаў, таму папрасілі пінчукоў не выязджаць з горада — асабліва ў Лунінецкі раён. 

unnamed_141.jpg

Увесь тэкст звароту выглядае так:
«У сувязі з эпідэміялагічным становішчам, якое складваецца, і з мэтай прадухілення распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў дзяржаўныя органы санітарнага кантролю звяртаюцца да пінчукоў: не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей; ў перадсвяточныя і святочныя дні не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінецкі раён.
Дадаткова для кантролю за перавозкай пасажыраў на ўездах у горад Пінск будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ з медыцынскімі работнікамі, мэтай якіх будзе з'яўляцца праверка стану здароўя пасажыраў і прадухіленне перамяшчэння кантактаў першага і другога узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі [СМІ пішуць, што ўжо цяпер на дарозе паміж Лунінецкім і Пінскім раёнамі супрацоўнікі ДАІ тармозяць машыны і ў кіроўцаў правяраюць тэмпературу цела].
У сілу эпідэміялагічнага становішча, якое складваецца, спадзяемся на адказныя паводзіны і разуменне кожнага жыхара не толькі Пінска, але і бліжэйшых раёнаў».
Нагадаем, па справаздачы Міністэрства аховы здароўя на сёння, у Беларусі налічылі ўжо 4204 хворых на каронавірус (476 за суткі). Сярод іх 116 дзяцей. Жыццё 65 пацыентаў падтрымліваюць апараты ШВЛ. Памерлі 40 чалавек. Колькі пацыентаў, што выгаіліся ад віруса і колькасць тых, хто на стацыянары, Міністэрства аховы здароўя, здаецца, больш расказваць не мае намеру.
Паводле kyky.org