Начальнік пінскага ГАУС: дручок мяккі і не наносіць сур'ёзных траўмаў

Начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў пра тое, што гумавы дручок мяккі і не наносіць сур'ёзных траўмаў.

Ілюстрацыйнае фота: так выглядаў адзін з затрыманных

Ілюстрацыйнае фота: так выглядаў адзін з затрыманных


9-10 жніўня, ён выходзіў да пінскіх пратэстоўцаў, прасіў людзей трымаць дыстанцыю і "не правакаваць міліцыянтаў на ўжыванне спецсродкаў". У выніку сутыкненняў пацярпелі каля 70 супрацоўнікаў МУС, гаворыцца ў сюжэце.


"Людзі блытаюць, што такое жорсткае і што такое бязлітаснае. Бязлітаснае — гэта калі чалавек ужо не рухаецца, на ім кайданкі, ён сядзіць у транспартным сродку альбо знаходзіцца ў будынку АУС і да яго ўжываецца сіла. Гэта недапушчальна. Гэта перавышэнне межаў, проста, нашых паўнамоцтваў.
Але калі людзі ідуць на працягу трох дзён з палкамі, камянямі, выходзяць кожны вечар і дзень на вуліцы і гэтымі цюгаўкаючымі натоўпамі ходзяць і грамяць горад — ну, напэўна, у гэты момант дазволена прымяненне сілы. Гэта называецца брутальнае затрыманне. Лідараў, на якіх нас выводзіла разведка, мы затрымлівалі жорстка. Таму што мы ведалі, на што гэтыя людзі здольныя. Тыя, хто спрабаваў іх адбіць, атрымлівалі, вядома ж, па мяккім тканінам гумовым дручком ПР. Без гэтага немагчыма. Ён даволі эластычны, мяккі і пры ўжыванні яго па целе не наносіць сур'ёзных траўмаў. Гэта сінякі, удары, але не больш за тое", — тлумачыць Дзмітрый Каравякоўскі.
Шкоду ад беспарадкаў у цэнтры Пінска ацанілі ў 23 тысячы рублёў. 15 удзельнікам акцый прад'явілі абвінавачванне.
Паводле mediazona.by