Падлетка траўмавалі міліцыянты падчас акцыі. Але замест дыягназу — адміністрацыйная справа

Прайшло два месяцы з моманту аперацыі, Дзянісу вынялі спіцы з рукі і знялі гіпс. Але цяпер на падлетка завялі справу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша media-polesye.by.

denis_1.jpg


Падлетак на ровары 9 жніўня ў калоне пінчукоў накіроўваўся на плошчу Леніна. На чыгуначным пераездзе да гараджан падышлі супрацоўнікі міліцыі. Тут жа былі затрыманні. Па словах Дзяніса, адзін з супрацоўнікаў міліцыі штурхнуў яго шчытом. З-за гэтага падлетак упаў і зламаў плячо. З пераломам Дзяніса адвезлі ў ГАУС. Адтуль яго забрала ў бальніцу брыгада хуткай дапамогі. Хлопцу зрабілі аперацыю. З-за стрэсу і аператыўнага ўмяшання пахіснулася здароўе: нагадала пра сябе сэрца. Работнікі бальніцы сабралі грошы і перадалі сям'і на куплю новага ровара. Увесь верасень падлетак насіў гіпс, знаходзіўся на хатнім навучанні.
Навіна пра пінчука з загалоўкам "Фэйк" прагучала з тэлеэкрана. Мама Дзяніса Наталля распавяла, што за дзень да таго, як гісторыю падзення з ровара распавялі па тэлеканале АНТ, іх выклікалі ў ГАУС. Паказвалі відэа, дзе Дзяніс ехаў на ровары, а потым ужо ляжаў на зямлі. Маму і сына ў аддзеле таксама здымалі на камеру. Дзяніс быў абураны тым, што на відэа няма моманту падзення з ровара. І каментаваць на відэа няма чаго, таму што там па сутнасці нічога і не адбывалася.
Наталля адзначыла, што навіны па ТБ не глядзіць, але ў той дзень выпадкова ўключыла АНТ у 16.00 і натыкнулася на сюжэт пра сваю сям'ю. Жанчына была здзіўленая тым, у якім святле выставілі яе сына. Выходзіць, што ён ашуканец. І чаму ў сюжэце гаворка ішла аб тым, што пра ровар сям'і паведамлялі? Наталля кажа, што аб знаходцы даведаліся ўжо пасля таго, як у сетках распаўсюдзілі навіна аб высакародным учынку медыкаў. Ровар з аддзела забралі, грошы спрабавалі вярнуць у бальніцу. Мама лічыць, што ў сюжэце іх выставілі меркантыльнымі людзьмі, якія жадаюць нажыцца.
Бацькі напісалі заяву ў міліцыю, каб у сітуацыі разабраліся і пакаралі вінаватых. З сям'ёй працаваў следчы. Наталля адзначыла, што з імі размаўляў супрацоўнік абласнога Следчага камітэта.
На днях Дзяніса і яго маму выклікалі супрацоўнікі міліцыі. Сям'ю чакала новае ўзрушэнне — на падлетка заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
8 кастрычніка Дзяніса і яго маму запрасілі на камісію па справах непаўналетніх. У Пінскім гарвыканкаме ацэняць цяжар яго правіны.