100-тысячная маніфестацыя ў Барселоне
У Барселоне прайшла шматтысячная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці. Удзел у ёй узялі не менш 100 тысяч чалавек.
Так жыхары адзначылі Дзень Каталоніі, які штогод святкуецца ў рэгіёне 11 верасня ў памяць гадавіны заканчэння аблогі Барселоны цягам вайны за іспанскую спадчыну 1701–1714 гадоў.
Агенцтва EPA апублікавала фотаздымкі маніфестацыі, якая прайшла пад лозунгамі за незалежнасць правінцыі.
Удзельнікі шэсця выразна падтрымалі правядзенне 1 кастрычніка рэферэндума аб аддзяленні Каталоніі ад Іспаніі.