80 гадоў Полу Макартні. Дасье ў карыкатурах
18 чэрвеня свет адзначыў 80 гадоў Пола Макартні — аднаго з самых вядомых музыкантаў мінулага стагоддзя, чыя творчасць адназначна паўплывала на культуру чалавецтва. Прасачыць вехі біяграфіі музыканта можна таксама з дапамогай карыкатур.

Як вядома, Пол Макартні нарадзіўся ў Ліверпулі ў працоўнай сям'і ў 1942-м. Да таго, як гурт Beatles трапіў у хіт-парады, ён увогуле быў мала вядомы публіцы. Так ці інакш, напачатку Пола малявалі выключна як частку знакамітай ліверпульскай чацвёркі. Як прыклад, адна з першых карыкатур 1960-х гадоў, прысвечаных Beatles.

Прыкладна з канца 1960-х прэса, уключаючы карыкатурыстаў, пачала супрацьпастаўляць Пола Макартні (сімпатычны аўтар хітоў пра каханне) і Джона Ленана — бунтара і філосафа. Хутчэй за ўсё канфлікт у калектыве сапраўды меў месца, што заканамерна для такіх праектаў. Складаныя ўзаемаадносіны ўдзельнікаў гурта — тэма адной з карыкатур.

У выніку The Beatles на пачатку 1970-х распаўся, і Пол сольна працягнуў кар'еру. Яна складалася вельмі добра, хаця самы вялікі медыярэзананс мелі не яго альбомы, а скандал у Токіа ў 1980-м. Тамака музыку затрымалі з партыяй марыхуаны. Тэма наркатычнай залежнасці Пола з таго часу стала вельмі папулярнай.

Аднак імідж экс-бітла стаў страчваць скандальнасць. Ён атрымаў тытул рыцара і ордэн брытанскай імперыі, а таксама мноства іншых узнагарод і прызоў. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы жонцы Ліндзе Істман. Іх шлюб, які быў аформлены яшчэ ў 1968-м, разглядаўся грамадствам ледзь не як ідэальны. Досыць сказаць, што дзякуючы сям'і Пол здолеў выбрацца з алкагольна-наркатычнай залежнасці і вярнуцца ў музычны бізнес. Па словах Пола, за ўвесь час шлюбу (сама Лінда памерла ў 1998-м ад раку) яны разлучаліся толькі аднойчы і толькі на адзін тыдзень. У выніку пара Пол — Лінда нават патрапіла ў адзін з эпізодаў вядомага мультсерыяла Сімпсаны.

Акрамя ўсяго іншага, Лінда прывіла Полу любоў да жывёл. Аж да таго, што ён уступіў у вядомую арганізацыю PETA, якая займаецца барацьбой за правы братоў меншых. Гэта тут жа заўважылі графікі.

Нягледзячы на вялікую папулярнасць сэра Макартні, трэба прызнаць, што ён вядомы хутчэй тым,хто вырас на рок-музыцы. Пакуль цяжка сказаць, наколькі яго музыку ўспрыме новае пакаленне,у якога свае густы. Міма гэтай тэмы не прайшлі мастакі. На малюнку аднаго з карыкатурыстаўхлопчык пытаецца бацьку: хто такі Пол Макартні? Дзяўчынка ў сваю чаргу просіць братапамаўчаць, паколькі першай задала бацьку пытанне: хто такі Джон Глен (вядомы амерыканскіастранаўт).

У любым выпадку, зараз музыка святкуе юбілей ды яшчэ ў рамках тура. Прычым на канцэртах Полабяцае правесці праз дзесяць год новы тур. Магчыма, на такі зайздросны аптымізм яго натхніўмалюнак 10-гадовай даўніны, калі ён святкаваў 70-годдзе. Тады адзін з мастакоў арыгінальнаінтэрпрэтаваў словы з вядомай песні The Beatles «Калі мне будзе 64» (год выхаду на пенсію ўВялікабрытаніі). На яго малюнку Пол спявае «Калі мне будзе 94».