9 асоб затрыманыя за выбарчую карупцыю ў Польшчы
Справа датычыць апошніх мясовых выбараў.
Затрыманыя — гэта мужчыны ва ўзросце ад 23 да 54 гадоў. Усе яны жыхары Падкарпацкага ваяводства. Пракуратура абвінавачвае ў выбарчай карупцыі, звязанай з апошнімі выбарамі ў мясцовае самакіраванне.
Паводле Цэнтральнага антыкарупцыйнага ўпраўлення Польшчы (CBA), узамен за галасаванне за аднаго з кандытадаў, асобы, якія маюць права голасу, прымалі матэрыяльныя карысці, пераважна алкаголь. Там удакладняюць, што выяўляюцца новыя акалічнасці справы, таму нельга выключыць чарговыя затрыманні.
Згодна з польскім заканадаўствам, калі ўдзельнікі карупцыйнай справы самі з'явяцца з павіннай, то могуць разлічваць на больш мяккае пакаранне.
Паводле www.radyjo.net