Радасць польскіх сабакаводаў
Суд прыняў рашэнне аб незаконнасці таблічак аб забароне выгульвання сабакаў.
"Gazeta Wyborcza" піша пра суд наконт забароны на забарону выгульвання сабак. Нельга ставіць у парках ці на дзіцячых пляцоўках таблічкі з забаронай выгульвання сабак, бо гэта парушае закон. Так вырашыў адміністрацыйны суд.
Нарэшце ёсць права, якое дае сабакаводам роўныя шанцы — цешацца аматары жывёлаў. У сваю чаргу Януш Дзярскі з уладаў у Валове ў Ніжняй Сілезіі зусім не разумее гэтага рашэння. “Вядома, чым пагражае дзецям прысутнасць сабак на дзіцячых пляцоўках”, — адзначае Дзярскі.
Усё пачалося менавіта з Валова, дзе два гады таму мясцовыя дэпутаты прынялі ўхвалу пра поўную забарону ўваходу з сабакамі ў грамадскія аб’екты, з невялікімі выключэннямі.
Дакумент быў абскарджаны ў мясцовым судзе, які прыняў рашэнне аб яго незаконнасці, паколькі выгул сабакаў рэгулююць ужо ў Польшчы іншыя законы.
Тады дэпутаты ўнеслі справу ў Вярхоўны адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny), які падтрымаў вердыкт суду першай інстанцыі.
Вырак суду — гэта зялёнае святло для сабачнікаў па ўсёй краіне. Яны могуць патрабаваць зняць таблічкі аб забароне выгульвання сабак, спасылаючыся на рашэнне суду.
Паводле www.radyjo.net