Аляксандр Зінгман даў прэс-канферэнцыю
Падазрэнні ў гандлі зброяй адмаўляе.

Вызваленыя з кангалезскага ізалятара без прад'яўлення абвінавачанняў беларускі бізнесмен Аляксандр Зінгман і італьянец Паола Персіка прыбылі ў Зімбабвэ, дзе з гатэля ў Харарэ правялі анлайн-прэс-канферэнцыю для журналістаў.
Яны пацвердзілі раней агучаныя здагадкі, што сустракаліся з экс-прэзідэнтам ДРК Жозэфам Кабілам незадоўга да таго, як былі затрыманыя ў Лубумбашы, але адхілілі падазрэнні ў гандлі зброяй. Паводле слоў Зінгмана, ён і яго прыяцелі сталі ахвярамі ілжывай інфармацыі, якая паступіла кангалезскім службам.