Алжыр. Дэпардзьё знайшоў новых прасцякоў?
Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё працягвае асвойваць жанр палітычных "разводаў".

Фота — telegraph.co.uk
Яшчэ ўчора ён абяцаў жыць у Расіі, піярыў свой мегапраект развіцця вінаробства ў Крыме, атрымаў грамадзянства РФ (а ў дадатак — кватэры ў Грозным і Саранску). Потым ён раптам знік з экранаў тэлевізараў.

Зараз высветлілася прычына гэтага. Аказваецца, Дэпардзьё ахапіла любоў да Алжыру.
У адным з інтэрв’ю акцёр прызнаўся, што вырашыў перабрацца жыць у адзін з алжырскіх гарадоў. Ён таксама асудзіў злачынствы французскіх каланізатараў у гэтай краіне.
Застаецца дачакацца, якой будзе рэакцыя алжырскіх уладаў на гэтыя незвычайныя фінты. Дарэчы, прэса сцвярджае, што акцёр ужо паспяхова прадаў падораную яму чыноўнікамі Пуціна нерухомасць у Расіі.
Паводле французскай прэсы