Андрэй Макарэвіч: Госпадзі, за што?

Музыкант, знаходзячыся ў Іспаніі, наткнуўся на расійскі тэлеканал.



1_4_1.jpg

Пра свае новыя ўражанні ад крамлёўскай прапаганды Андрэй Макарэвіч напісаў у сваім блогу на сайце «Сноб».

«Пяць дзён у Гішпаніі. Так, там, мабыць, крызіс. Праўда, калі б нам пра гэта не паўтаралі штодня, я б не заўважыў. Ну так, патаннела нерухомасць — калі гэтым цікавіцца. Але людзі далей жывуць — бяскрыўдна і немітусліва, ходзяць на працу, вырошчваюць гародніну і вінаград, робяць і прадаюць віно (добрае — тры еўра за бутэльку, вельмі добрае — пяць), адкрываюць рэстарацыі і сядзяць на тэрасах гэтых рэстарацый, паляць і ўсміхаюцца — не напружана, таму што трэба, а таму што ім добра, а побач плёскаецца мора і над усім гэтым надзвычай блакітнае неба, і на вуліцах гарадкоў суцэльнай плыняй ідуць музычныя фэсты — сядай і слухай! — і краіна ні з кім не штурхаецца на сусветнай арэне і не з’язджае з глузду ад праблем уласнай велічы, і парламент яе не прымае ў дзень па восемдзесят законаў адзін больш лёсавызначальны за іншы, і маленькія дзеці радасна бегаюць па набярэжнай да гадзіны ночы і бацькам няма да іх ніякай справы, таму што бацькі ведаюць — з іх дзецьмі нічога не здарыцца, і на тэлевізіі паказваюць старадаўнія кліпы, падарожжы, нейкую мілую дробязь, і раптам натыкаешся на наш канал — і цябе накрывае знаёмай едкай памыйніцай: гнеўныя заклёны, камуфляж, бінты, пастановачныя слёзы. І ўсутыч — вечны жахлівы серыял пра мянтоў і бандытаў. Госпадзі, за што?»

snob.ru