Апазіцыя Венесуэлы зрабіла першы крок да імпічменту Мадура

Нацыянальны выбарчы савет Венесуэлы прызнаў сапраўднымі подпісы больш чым 1% выбаршчыкаў, пададзеныя ў падтрымку плебісцыту.

Мадура вінаваціць у бедах Венесуэлы "замежных ворагаў". Фота AFP

Мадура вінаваціць у бедах Венесуэлы "замежных ворагаў". Фота AFP


Нацыянальны выбарчы савет Венесуэлы фармальна прызнаў першы этап распачатай апазіцыяй кампаніі па імпічменту прэзідэнта Нікаласа Мадура, паведамляе ВВС.
Зараз апаненты дзеючага прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура змогуць перайсці да другога этапу падрыхтоўкі рэферэндуму наконт яго адстаўкі.
Апанентам Мадура ўдалося сабраць 1% подпісаў выбаршчыкаў (329 тысяч чалавек) ва ўсіх 24 штатах краіны, пададзеных у падтрымку заяўкі на арганізацыю плебісцыту. Пра гэта заявіла старшыня Нацыянальнага выбарчага савету Цібісай Лусена. Цяпер арганизатарам трэба заручыцца падтрымкай 20% венесуэльскіх выбаршчыкаў і сабраць 4 мільёны подпісаў, адзначае ТАСС.
"Адзін працэнт пераадолены, — напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў Twitter вядомы венесуэльскі апазіцыянер Энрыке Капрылес. — Хадзем за 20%, і няхай краіна мабілізуецца для гэтага".
Нікаласа Мадура быў абраны ў 2013 годзе тэрмінам на шэсць гадоў.
У Венесуэле з-за цяжкага эканамічнага крызісу, выкліканага падзеннем коштаў на нафту, назіраецца дэфіцыт на многія тавары паўсядзённага попыту. Паліцы многіх крамаў пустыя, а ў чарзе за самым неабходным можна правесці цэлы дзень.
Крытыкі ўрада вінавацяць прэзідэнта Мадура ў няздольнасці кіраваць эканомікай. Мадура, у сваю чаргу, вінаваціць у перабоі з харчаваннем буйных бізнесоўцаў і ўлады ЗША.
Яшчэ ў маі апазіцыя перадала ўладам петыцыю аб адстаўцы Мадура, якую падпісалі больш за 1 мільён чалавек. Тады ўрад заявіў пра мноства парушэнняў падчас збору подпісаў і пра іх падробку.