Арменія не будзе ўдзельнічаць у вучэннях АДКБ у Беларусі
Арменія не будзе накіроўваць сваіх вайскоўцаў у Беларусь для ўдзелу ў вучэнні «Непарушнае братэрства», якое праводзіцца пад эгідай АДКБ.
Ужо больш за тыдзень у Нагорным Карабаху працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні. У Арменіі і Карабаху абвешчана ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя.
«Непарушнае братэрства» павінна прайсці з 12 па 16 кастрычніка ў Беларусі. У мінулым годзе гэтыя вучэнні праходзілі ў Таджыкістане.
Паводле REFORM.by