Аўстралія. Гей-парад у Сіднеі ўпершыню прайшоў у прысутнасці прэм'ера
За шэсцем ў Сіднеі назіралі каля 500 тысяч чалавек.
![160305142852_mardi_gras_624x415_afp_nocredit.jpg 160305142852_mardi_gras_624x415_afp_nocredit.jpg](/img/v1/news/full/160305142852_mardi_gras_624x415_afp_nocredit.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AFP
Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул стаў першым кіраўніком урада краіны, які наведаў "Мардзі Гра" ("Тлусты аўторак", нягледзячы на час правядзення) — штогадовы маляўнічы ЛГБТ-парад у Сіднеі. У гэтым годзе на яго сабраліся больш за 12 тысяч удзельнікаў.
Тэрнбул, зрэшты, не прыняў удзелу ў самым шэсці, паведамляе www.bbc.com.
Прэм'ер выступае за правядзенне рэферэндуму аб аднаполых шлюбах, падобнага таму, які прайшоў у Ірландыі ў мінулым годзе.
Кіраўнік апазіцыйнай Партыі лейбарыстаў Біл Шортэн таксама быў на мерапрыемстве і прыняў удзел у працэсіі. Адным з яго перадвыбарчых абяцанняў было заканадаўча прызнаць аднаполыя шлюбы на працягу 100 дзён пасля перамогі.
Паводле апытанняў, большасць аўстралійцаў выступаюць за паўнавартасныя шлюбы для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Толькі каля 20% жыхароў кантынента лічаць аднаполыя саюзы амаральнымі.