Аўстрыя. Разбурыць гаўбец Гітлера

Група жыхароў Вены стварыла ініцыятыву за дэканструкцыю гаўбца на будынку гарадской мэрыі.

Венская ратуша. Фотпа wikipedia.org

Венская ратуша. Фотпа wikipedia.org

Усё таму, што менавіта з гэтага гаўбца 9 красавіка 1938 года Гітлер зрабіў прамову, у якой абвясціў пра ўваходжанне Аўстрыі ў склад Германіі.

Просьбу пра дэмантаж гаўбца ініцыятары аргументуюць перш за ўсё тым, што ён не быў часткай першапачатковага дызайну ратушы. Яго давялося пабудаваць спецыяльна — выключна для выступу Гітлера. Пасля на той выпадак забыліся, і гаўбец застаўся часткай аб’екта.

Каток «Венская лядовая мара» на плошчы каля ратушы (фота: Caitlin Leigh)

Каток «Венская лядовая мара» на плошчы каля ратушы (фота: Caitlin Leigh)


Успомнілі пра яго толькі дзякуючы хуткаму стагоддзю абвяшчэння Аўстрыйскай рэспублікі. Многія важныя падзеі сто гадоў таму адбываліся менавіта ў сталічнай ратушы, якая, як лічаць некаторыя, павінна выглядаць гэтак жа, як у лістападзе 1918-га.

Праўда, у ідэі дэмантажу гаўбца тут жа знайшоўся апанент — мясцовая багема. Яна прапануе ператварыць «гітлераўскі» гаўбец у нейкую стыхійную артыстычную сцэну. Свабодныя выступы артыстаў на «гітлераўскім» гаўбцы, на думку багемы, будуць лепшым ударам па спадчыне нацысцкай дыктатуры. Не кажучы пра тое, што Вена атрымае новы турыстычны атракцыён.