Азербайджан. Турцыя падклала парсюка

Дзіўны падарунак зрабіла Анкара на адрас саюзнага Баку. 18 сакавіка ў Азербайджане праходзіў рэферэндум аб зменах у азербайджанскую канстытуцыю. Папраўкі дазволяць цяперашняму кіраўніку Ільхаму Аліеву абірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў. Натуральна, усю ягоную палітыку, у тым ліку знешнюю, дзяржаўныя СМІ падавалі як выключна паспяховую. І раптам у дзень плебісцыту рухнуў адзін з галоўных падмуркаў азербайджанскай дыпламатыі — саюз з Турцыяй супраць Арменіі, якая захапіла Нагорны Карабах. У 1993 годзе Турцыя зачыніла мяжу з Арменіяй у знак салідарнасці з Баку.

Дзіўны падарунак зрабіла Анкара на адрас саюзнага Баку. 18 сакавіка ў Азербайджане праходзіў рэферэндум аб зменах у азербайджанскую канстытуцыю. Папраўкі дазволяць цяперашняму кіраўніку Ільхаму Аліеву абірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў. Натуральна, усю ягоную палітыку, у тым ліку знешнюю, дзяржаўныя СМІ падавалі як выключна паспяховую. І раптам у дзень плебісцыту рухнуў адзін з галоўных падмуркаў азербайджанскай дыпламатыі — саюз з Турцыяй супраць Арменіі, якая захапіла Нагорны Карабах. У 1993 годзе Турцыя зачыніла мяжу з Арменіяй у знак салідарнасці з Баку. З тых часоў эканамічная блакада з боку туркаў лічылася ў Азербайджане значным фактарам у барацьбе за вяртанне Карабаху. І раптам напярэдадні рэферэндуму армянская газета «Тэрт» распаўсюдзіла сенсацыйную інфармацыю: Турцыя адчыняе мяжу. Называецца нават канкрэтны тэрмін — 29 сакавіка. Турэцкі МЗС даў зразумець, што пацяпленне паміж Анкарой і Ерэванам сапраўды магчыма. Лічыцца, што ў якасці кампенсацыі Арменія прыпыніць на Захадзе кампанію за прызнанне пагромаў армян у 1915 годзе «генацыдам».

Па матэрыялах «Грузия Сегодня» (Грузія)