
Археалагічны помнік Дура-Европас знаходзіцца непадалёк ад горада Дэйр-эз-Зор. Фота: Twitter
Тэрарыстычная
групоўка “Ісламская дзяржава” знішчыла старажытныя статуі ў раёне антычнага
горада Дура-Европас на ўсходзе Сірыі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Manar са
спасылкай на відэаролік, апублікаваны баевікамі.
Паведамляецца, што археалагічны помнік Дура-Европас, дзе адбылося знішчэнне статуй, знаходзіцца непадалёк ад горада Дэйр-эз-Зор, дзе працягваюцца баі з тэрарыстычнымі войскамі. Баевікі разбурылі артэфакты з дапамогай кавадлаў.


Фота: Twitter

Фотаздымкі, на якіх джыхадзісты знішчаюць антычныя скульптуры і барэльефы, апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter журналіст Хасан Хасан.
Isis says it discovered new ancient ruins in al-Salhiyah, Albukamal. (Dura-Europos ruins). Statues destroyed: pic.twitter.com/HVAQrwT7AG
— Hassan Hassan حسن (@hxhassan) 13 мая 2017 г.
Нагадаем, летам 2015 года Ісламская дзяржава захапіла сірыйскую Пальміру. У гэтым старажытным горадзе баевікі знішчылі гістарычныя помнікі са спісу ЮНЕСКА.