Баевікі «ДНР» правялі закладнікаў па цэнтральнай плошчы Данецка

Баевікі самаабвешчанай «ДНР» правялі свой «парад» на цэнтральнай плошчы Данецка, выставіўшы ўкраінскіх ваеннапалонных.



danbaskija_faszysty.jpg

У 14.00 у цэнтры Данецка адбыўся збор прыхільнікаў тэрарыстаў і баевікоў з Расійскай Федэрацыі, якія называюць сябе «Данецкая народная рэспубліка». Члены тэрарыстычных арганізацый «ДНР» і «Наваросіі» выставілі на плошчы Леніна ваенную тэхніку, якая, па іх словах, належала ўкраінскай арміі. Такім чынам баевікі вырашылі прадэманстраваць сваю перавагу ў Дзень незалежнасці Украіны. На «выставу» прыйшлі паглядзець некалькі дзясяткаў прыхільнікаў расійскіх баевікоў.

У 14:15 калону палонных правялі па вуліцы Арцёма. Затым па Арцёма праехалі палівальныя аўтамабілі камунальнага прадпрыемства Данецкага гарадскога савета, якія «вымывалі вуліцу пасля калоны палонных».

novosti.dn.ua