Беларусь можа сапсаваць адносіны яшчэ і з Грузіяй?
Беларусь да гэтага часу не прызнала захопленыя Расіяй у суседзяў тэрыторыі: ні Крым, ні Абхазію і Паўднёвую Асецію. Ці нешта можа змяніцца?

Улады Паўднёвай Асеціі хочуць звярнуцца да беларускай Палаты прадстаўнікоў з просьбай прызнаць іх, піша «Эхо Кавказа».
Тэму магчымага прызнання Беларуссю незалежнасці самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асеція абмеркавалі на пасяджэнні паўднёваасяцінскага парламента.
З прапановай звярнуцца да заканадаўчага органа Беларусі з просьбай аб прызнанні на сесіі парламента выступіў старшыня камітэта па эканоміцы, малым прадпрымальніцтве і сельскай гаспадарцы Алан Тэхаў.
«У нас ёсць магчымасць, калі раней перашкаджалі нейкія палітычныя наступствы, у тым ліку і санкцыі, то сёння яны ўжо ёсць. МЗС рэспублікі па сваёй лініі павінна прапрацаваць гэтае пытанне», — адзначыў дэпутат.
Гэта пытанне спікер парламента Алан Албараў адрасаваў старшыні Камітэта па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім сувязях — для далейшай прапрацоўкі.
Глядзіце таксама

У жніўні 2021 года Лукашэнка распавёў, чаму не прызнаў Паўднёвую Асецію і Абхазію. Паводле яго слоў, Захад пагражаў Мінску дадатковымі санкцыямі ў выпадку прызнання незалежнасці гэтых самаабвешчаных рэспублік, Масква ж адмовілася кампенсаваць эканамічныя страты.
Пры гэтым беларускі кіраўнік назваў «нядобрым фактам», калі «Асецію адарвалі ад Грузіі».
Праўда, пазней, 28 верасня 2022 года, Лукашэнка пабываў у Піцундзе, дзе сустрэўся з абхазскім прэзідэнтам Асланам Бжанія. Са слоў самога Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі». Да візіту ў Абхазію Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у Сочы.
Глядзіце таксама

Амаль адразу пасля візіту Лукашэнкі ў Абхазіію ў Грузіі загаварылі пра разрыў дыпадносін з Беларуссю. Тады, як пісаў НЧ, старшыня парламенцкага камітэта па знешніх сувязях Грузіі Нікалаз Самхарадзэ назваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную Абхазію "недружалюбным жэстам і грубым парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузіі". Прадстаўнік кіруючай партыі "Грузінская мара", заявіў, што паўтор такога кроку можа прывесці да разрыву адносін паміж дзвюма краінамі.
21 лютага 2023 года Лукашэнка прыняў у Мінску Аслана Бжанія і прапанаваў «Тбілісі, Сухумі і Мінск неяк склейвацца».
Глядзіце таксама