Беларускі сцяг з'явіўся на помніку ў Кіеве

Першы раз гэты помнік абгарнулі БЧБ-сцягам год таму

photo_2021_10_16_23_16_02.jpg

Украінскія студэнты павязалі БЧБ-сцяг на плечы помніку філосафу Грыгорыю Скаварадзе ў Кіеве. Помнік стаіць на Падоле, насупраць Кіева-Магілянскай акадэміі. Гэта такая тэрыторыя свабоды, дзе студэнты актыўнічаюць — і выказваюцца пра тое, што лічаць важным.
Першы раз помнік Скаварадзе абгарнулі БЧБ-сцягам год таму. Гэта была акцыя салідарнасці з беларускім народам, супраць якога ўлады распачалі масавыя рэпрэсіі. Прайшоў год — а рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца. Таму БЧБ-сцяг ізноў апынуўся на плячах помніка.