Беларусы Францыі зладзілі 3 кастрычніка пікет каля штаб-кватэры Інтэрпола
Яны заклікаюць арганізацыю спыніць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.

Беларусы Францыі зладзілі 3 кастрычніка пікет каля штаб-кватэры Інтэрпола. Яны заклікаюць арганізацыю спыніць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.
«Загадзя мы даслалі адкрыты ліст у Інтэрпол з тлумачэннем сітуацыі з Макарыем Малахоўскім у Польшчы, і пазначылі, што на наш погляд беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў за мяжой Беларусі. Нам з Інтэрполу даслалі адказ, што яны ўжо ўжываюць пратакол Red Notice у дачыненні да Беларусі, і што кожны запыт ад іх праходзіць спецыяльную праверку.
Але выпадак з Макарыем сведчыць пра іншае, таму мы ўсё роўна выйшлі да будынка ў гэтую нядзелю, каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і ByPol, каб перадухіліць такія сітуацыі ў будучыні! Нашыя суайчыннікі вымушаны бегчы ад пераследу не дзеля таго, каб іх працягвалі прэсаваць за мяжой», – распавялі арганізатары пікету.