Беларусы Санкт-Пецярбурга падарылі коміку Славу Камісаранку канцэртнае пасведчанне свабоднага беларуса
Комік падзякаваў за пасведчанне ў сацсетках.
![photo_2021_05_15_21_12_25.jpg photo_2021_05_15_21_12_25.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_15_21_12_25.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Камісаранка з 2008-га года жыве ў Расіі, прыязджае да сваякоў у Беларусь пару разоў на год. Пры гэтым комік часта жартуе пра сваю краіну. Так у шоў «Што было далей?» ён упершыню назваў Лукашэнку «ЧЫК-чырыкам», высмейваючы яго выхад да АМАПу з аўтаматам.
![photo_2021_05_15_21_12_25__2_.jpg photo_2021_05_15_21_12_25__2_.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_15_21_12_25__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэты выпуск сабраў больш за 16 мільёнаў праглядаў. Верагодна, сярод гледачоў былі і супрацоўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. Пасля яны анулявалі гастрольнае пасведчанне Камісаранкі. Цяпер Слава не можа выступаць у Беларусі. Уласна, таму беларусы і падарылі яму такое пасведчанне.