ФСБ прызнала, што нумары тэлефонаў з расследавання аб атручванні Навальнага належаць яе супрацоўнікам
«Bellingcat» і «The Insider» апублікавалі вытрымкі з крымінальнай справы, распачатай у сувязі з атрыманнем доступу да білінгу тэлефонаў меркаваных атрутнікаў палітыка Аляксея Навальнага.
З адпаведных дакументаў, мяркуюць следчыя, становіцца відавочна, што нумары тэлефонаў фігурантаў расследавання сапраўды належаць супрацоўнікам ФСБ.
Журналісты, у прыватнасці, апублікавалі пастанову, у якой гаворыцца, што 14 снежня 2020 года ў публічным доступе аказаліся фота і звесткі супрацоўнікаў ФСБ Расіі, «нібыта, датычных да т. зв. "атручвання" расійскага грамадскага і палітычнага дзеяча Навальнага А. А».
Таксама ў дакуменце паведамляецца, што «высветліць асобы супрацоўнікаў, дэталізацыю злучэнняў, абаненцкіх нумароў, якія выкарыстоўваюцца імі, і размяшчэнне базавых станцый атрымалася шляхам незаконнага атрымання звестак у тэлекамунікацыйных кампаніях "МТС" і "МегаФон"».
«Такім чынам, узбудзіўшы крымінальную справу, ФСБ і СК пацвердзілі, што апублікаваныя "The Insider" і "Bellingcat" дэталізацыі супрацоўнікаў ФСБ, якія сталі адным з важных доказаў іх датычнасці да атручвання, дакладныя, і што атрыманы яны не ад "амерыканскіх спецслужбаў", як пра гэта казаў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў снежні, а ад расійскіх аператараў», — звяртае ўвагу «The Insider».
1 лістапада стала вядома пра затрыманне ў Маскве траіх чалавек, якія падалі звесткі білінгу тэлефонаў аўтарам расследавання аб атручванні Навальнага. Яны нібыта атрымлівалі гэтую інфармацыю ў салонах сотавай сувязі — і выкарыстоўвалі пры гэтым падробленыя судовыя акты і пасведчанне супрацоўніка паліцыі. 3 лістапада крыніца ТАСС паведаміў, што затрыманыя прызналі віну.
Расследаванне «The Insider» і «Bellingcat» аб атручванні Навальнага выйшла ў снежні 2020 года. Аўтары зрабілі выснову, што палітыка атруцілі супрацоўнікі спецгруппы ФСБ. Іх перамяшчэнні адсачылі з дапамогай білінгу мабільных тэлефонаў.
Паводле meduza.io