Беспарадкі ў Мінеапалісе: пратэстоўцы спалілі паліцэйскі ўчастак

У Мінеапалісе працягваюцца беспарадкі, выкліканыя гібеллю 46-гадовага афраамерыканца Джорджа Флойда. Ён памёр у панядзелак, пасля таго як паліцэйскі пры яго затрыманні ужыў задушлівы прыём.

police_7.jpg

У ноч на пятніцу пратэстоўцы атачылі паліцэйскі ўчастак, дзе працавалі паліцыянты, што ўдзельнічалі ў затрыманні Флойда. Супрацоўнікі ўчастка падняліся на дах і спрабавалі разагнаць натоўп светлашумавымі гранатамі і слёзацечным газам.
Пасля таго як паліцэйскіх эвакуявалі з дапамогай верталёта, пратэстоўцы ўварваліся ў будынак і падпалілі яго, перадае Fox News.
За дзень да гэтага ля паліцэйскага ўчастка ўжо адбываліся сутыкненні — пратэстоўцы спрабавалі патрапіць унутр, а паліцыянты перагарадзілі ўваход жывым ланцугом.
Першыя пратэсты ў Мінеапалісе пачаліся яшчэ днём у аўторак, калі сотні людзей выйшлі да скрыжавання, дзе загінуў Флойд.
Ноччу мэр Мінеапаліса Джэйкаб Фрэй абвясціў у горадзе рэжым надзвычайнай сітуацыі на тэрмін да 72 гадзін, а губернатар штата Мінесота Цім Уолц падпісаў указ аб прыцягненні да забеспячэння бяспекі падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі. Пра гэта яго папрасілі ўлады суседняга з Мінеапаліса горада Сэнт-Пол, дзе таксама пачаліся беспарадкі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў «Твітэры» напісаў, што можа накіраваць байцоў Нацыянальнай гвардыі і ў Мінэапаліс.
«Не магу заставацца ў баку і глядзець на тое, што адбываецца з выдатным амерыканскім горадам Мінеапалісам. Поўная адсутнасць кіраўніцтва. Ці вельмі слабы радыкальны левы мэр Джэйкаб Фрэй прыме меры і возьме горад пад кантроль, ці я накірую Нацыянальную гвардыю і зраблю ўсё, як трэба», — напісаў Трамп.

Што здарылася з Джорджам Флойдам

25 мая аўтамабіль Флойда спынілі паліцыянты, правяраючыя інфармацыю аб выкарыстанні фальшывых банкнот.
Флойду загадалі адысці ад машыны, паліцыянты казалі, што ён супраціўляўся арышту. У афіцэраў працавалі нагрудныя камеры, аднак іх запісы былі канфіскаваныя для расследавання.

police_2_1.jpg

«Афіцэрам удалося надзець на падазраванага кайданкі, пасля чаго яны заўважылі, што яму дрэнна», — гаварылася ў заяве паліцыі.
Апублікаванае ў інтэрнэце відэа пачынаецца ўжо з моманту, на якім белы паліцэйскі прымяняе задушлівы прыём, наступаючы каленам на шыю затрыманага.
На зробленай адным з відавочцаў відэазапісы чуваць, што лежачы на зямлі Флойд паўтараў: «Я задыхаюся! Я задыхаюся!» і прасіў: «Не забівайце мяне».
Вакол сабраліся мінакі, якія заклікалі паліцэйскага перастаць душыць Флойда і праверыць у яго пульс. Праз некаторы час Флойд перастае рухацца, і яго забірае хуткая. У шпіталь яго прывезлі ўжо мёртвым.
Пасля таго, што адбылося чацвёра паліцэйскіх былі звольненыя.
Паводле Бі-Бі-Сі