Bild: Ніхто не хоча стаяць побач з Пуціным

6 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыедзе на 70-ю гадавіну высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Аднак за кулісамі, як паведамляе нямецкае выданне Bild, вядуцца інтэнсіўныя перамовы аб тым, якім чынам Захад можа гранічна ясна выказаць пратэст з нагоды дзеянняў Расіі ва Украіне і анэксіі Крыму.



pu_femen.jpg

Некаторыя кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Барак Абама і каралева Вялікабрытаніі Елізавета II, загадзя далі зразумець, што не жадаюць сядзець на трыбуне побач з расійскім лідэрам і фатаграфавацца з ім. Ведамства федэральнага канцлера Германіі таксама перакананае ў неабходнасці прадэманстраваць відавочную дыстанцыю ў адносінах да Пуціна, адзначае выданне.

“Паколькі адмена запрашэння або дэманстратыўнае выключэнне Пуціна, які з’яўляецца прадстаўніком краіны-пераможцы, будзе расцэнена як абраза, разглядаецца, у прыватнасці, магчымасць адмовы ад двухбаковых перамоваў з Пуціным падчас мерапрыемства”, — гаворыцца ў артыкуле.

У канчатковым выніку, заключае Bild, усе падобныя арганізацыйныя пытанні — хто з кім будзе стаяць і сядзець — трэба будзе вырашыць гаспадыні мерапрыемствы Францыі.

Паводле Inopressa.ru