Больш не будзе. CNN спыняе вяшчанне ў Расіі
Навінны тэлеканал да канца года спыніць вяшчанне ў кабельных сетках Расіі «з-за апошніх зменаў расейскага заканадаўства ў галіне СМІ». Пра гэта піша газета «Ведомости».
Кампанія Turner Broadcasting System, якая валодае тэлеканалам, спадзяецца ў будучыні вярнуцца на расійскі рынак. Пра прычыны не паведамляецца, а абодва бакі ад каментарыяў адмаўляюцца. CNN нібыта ліцэнзіяй не валодае, але вяшчае ў кабельных сетках Расейскай Федэрацыі.
«Раскамнадзор» цвердзіць, што не мае дачынення да справы, але адпаведна з крыніцай аднаго з расійскіх аператараў, у 2010 годзе менавіта «Раскамнадзор» «стаў жорстка патрабаваць» атрымання мясцовай ліцэнзіі на вяшчанне ад замежных тэлеканалаў, якія вяшчаюць у кабельных і спадарожнікавых сетках Расіі. У сваю чаргу, крыніца CNN паведамляе, што прычыны сыходу ў нізкай акупнасці.
З 2016 года згодна з папраўкамі да закону аб СМІ доля замежнага капіталу ў любых расейскіх СМІ не можа перавышаць 20%. Яшчэ ў 2010 году ўдзел замежных асобаў даходзіў да 50 %. Праз гэта ў 2008 годзе цалкам на інтернет-вяшчанне з эфіру перайшла станцыя «Голас Амерыкі», праз год – «Міжнароднае французскае радыё», у 2012 годзе – «Расейская служба BBC» і «Нямецкая хваля».
Паводле «Ведомости», CNN даўно падало заяўку на атрыманне ліцэнзіі, аднак служба «цягнула з выдачай дазволенай дакументацыі».
Гэта можа быць адказным крокам на магчымасць санкцый у Велікабрытаніі ў дачыненні тэлеканалу «Russia today» з-за неаб'ектыўных сюжэтаў пра падзеі на Данбасе. Брытанскі рэгулятар СМІ папярэджваў, што калі канал не змене рэдактарскую палітыку, хутчэй за ўсё, яго пазбавяць ліцэнзіі. За ўвесь час дзеяння RT атрымаў чатыры папярэджання.