На вучэннях НАТА адпрацоўваецца абарона Эстоніі ад «вялікай варожай дзяржавы»
На штабных вучэннях НАТА, якія пачаліся ў гэтыя выходныя, адпрацоўваецца абарона Эстоніі ад нападу «вялікай варожай дзяржавы», паведаміла ў нядзелю прэс-служба галоўнага штаба Сіл абароны Эстоніі.
Па сцэнары вучэнняў, Эстонія аб’яўляе ваеннае становішча, у альянсе прымаюць рашэнне прымяніць артыкул нумар 5 аб калектыўнай абароне і накіраваць у Эстонію ўсе сілы рэагавання НАТА.
Вучэнні Trident Juncture праходзяць пераважна ў Аб’яднаным цэнтры ваенных дзеянняў НАТА ў нарвежскім Ставангеры, а таксама ў размешчаным у італьянскім Неапалі штабе аб’яднанага камандавання і ў Еўрапейскай штаб-кватэры саюзных войскаў у бельгійскім горадзе Монс.
Ад Эстоніі ў вучэннях удзельнічаюць прадстаўнікі Сіл абароны, ваенізаванай добраахвотніцкай арганізацыі Кайтселійт і Балтыйскага каледжа абароны, а таксама эксперты дзяржаўнай канцылярыі, міністэрствы абароны, дэпартамента паліцыі бяспекі, дэпартамента аховы здароўя і дэпартамента дзяржаўных інфасістэм.
Вучэнні працягнуцца да 17 лістапада, у іх удзельнічае каля 1.500 вайскоўцаў і грамадзянскіх экспертаў з двух дзясяткаў краін Альянсу.