Юрась Беленькі: Толькі беларуская мова паставіць заслону расійскай агрэсіі

Выступаючы 9 лістапада на мітынгу каля Лошыцкага яра ў Мінску, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрась Беленькі заклікаў грамадзян Беларусі карыстацца беларускай мовай.



mova.jpg

«Сёння мы знаходзімся ў стане акупацыйнай вайны з Расіяй. Толькі наша беларуская мова можа паставіць заслон гэтай агрэсіі», — лічыць палітык. «Размаўляючы па-руску, ты пасіўна нішчыш беларусаў», — дадаў Беленькі, падкрэсліўшы пры гэтым, што беларусы «выжывуць, нягледзячы ні на што».
Беленькі заявіў, што цяперашнія ўлады Беларусі хаваюць у Лошыцкім яры «нешта важнае і ганебнае для сябе». «Рэжым не хоча раскрываць праўды пра бальшавіцкія рэпрэсіі. На гэтым месцы ў свабоднай незалежнай Беларусі з'явіцца мемарыял, справядлівасць будзе адноўлена. На магілах не павінны знаходзіцца пясок і аўтамабілі (зараз за дваццаць метраў ад памятнага знака ў гонар нявінна забітых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій знаходзяцца аўтастаянкі, вядуцца будаўніча-рамонтныя работы)», — сказаў палітык.
БелаПАН