Расійскі рубель чакае абвал. Пацерпіць Беларусь

Банк Расіі абвясціў аб адмове ад правядзення неабмежаваных валютных інтэрвенцый, якія падтрымліваюць курс расійскага рубля. Пачынаючы з 5 лістапада 2014 года, ЦБ не мае намеру выдаткоўваць на гэтыя мэты больш за 350 млн. долараў у суткі. 



ce06b950d2d458b056e19f74495dbf2e.jpg

У кастрычніку 2014 года ў ходзе таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы ЦБ на працягу дзевяці дзён выдаткоўваў на падтрымкукурсу рубля больш чым па 2 млрд долараў у дзень. Максімальнымі выдаткі апынуліся 29 кастрычніка — у гэты дзень ЦБ выдаткаваў падчас валютных інтэрвенцый 2 млрд. 928 млн. долараў, піша РБК.

Паводле афіцыйна апублікаваных ЦБ дадзеных, за кастрычнік 2014 года ў ходзе валютных інтэрвенцый было выдаткавана 29 млрд. 260 млн. долараў, але гэтыя дадзеныя пакуль не ўключаюць звесткі аб сумах, выдаткаваных у ходзе таргоў 31 кастрычніка.

Кіраўнікі Банка Расіі яшчэ ў жніўні 2014 папярэджвалі, што плануюць «павышаць гнуткасць курсаўтварэння». Пазней першы намеснік старшыні ЦБ Ксенія Юдаева запэўніла, што Банк Расіі пяройдзе да плаваючага курса рубля ў 2015 годзе, нягледзячы на няпростыя рынкавыя ўмовы. У ЦБ асабліва падкрэслілі, што ў выпадку ўзнікнення пагроз для фінансавай стабільнасці будуць праводзіцца «дадатковыя інтэрвенцыі» на ўнутраным валютным рынку.

Долар увечары пятніцы каштаваў 46,63 расійскіх рубля, а еўра — 57,87. З пачатку года рубель страціў па адносінах да долара 36% свайго кошту. Рублёвыя ўклады насельніцтва (139 трлн. рублёў) абясцэніліся ў доларавым выражэнні на $115 млрд. Па меркаванні аналітыкаў, апошні тыдзеньдля рубля быў самым горшым за 15 год. І гэта яшчэ не канец.

Расія для Беларусі — першы гандлёвы партнер. Як мяркуе эканаміст Барыс Жаліба, з-за падзення расійскага рубля беларускі рубель можа ўпасці ў піке абвальнай дэвальвацыі ў любы момант.

«Наш экспарт яшчэ ў большай меры пацерпіць. Ён будзе абясцэньвацца ў валютным эквіваленце. Нездарма ж міністэрства сельскай гаспадаркі сказала, што ў натуральным выразе мы паднялі экспарт у паўтары разы, а калі пералічыш выручку ў расійскіх рублях у долары, дык яна стала менш за ранейшую. Свабоднае плаванне расійскага рубля — гэта нам толькі ў мінус. Хоць па валюце бывае цяжкапрадказальная сітуацыя, але расійская валюта ўжо ніяк не ўмацуецца, а наадварот павінна яшчэ дакладна саслабець», — заявіў эканаміст у інтэрв’ю charter97.org.