Брытанцы знайшлі доказ, што вайскоўцы Расіі ўдзельнічалі ў баях ва Украіне

Брытанская даследчая група Forensic Architecture сабрала доказы таго, што расійскае войска ўдзельнічала ў баях пад Ілавайскам у жніўні 2014 года, піша «Еўрарадыё».

Артыкуў у The Guardian, www.theguardian.com

Артыкуў у The Guardian, www.theguardian.com


Эксперты прааналізавалі мноства спадарожнікавых здымкаў з расійскімі ўзброенымі аўтакалонамі на тэрыторыі Украіны, а таксама з танкамі Т-72Б3. На той час гэтыя танкі выкарыстоўваліся толькі ва ўзброеных сілах Расіі, адзначае  The Guardian.
На відэа, апублікаваным брытанцамі, гаворыцца, што яны збіралі звесткі з адкрытых крыніцаў. Па іх звестках, 3 верасня, калі завяршыліся баі, калона ваенных транспартных сродкаў была заўважаная за 10 км на поўдзень ад Ілавайска. Таксама ў адкрытых крыніцах яны выявілі новыя транспартныя сродкі і вайсковыя лагеры, а напрыканцы жніўня здымкі з расійскага боку мяжы паказалі рух канвою, які ад'язджае ад Украіны.
Баі пад Ілавайскам адбыліся ў жніўні 2014 года. Вялікая групоўка ўкраінскіх войскаў трапіла ў кацёл, а падчас прарыву зазнала цяжкія страты. Паводле ўкраінскіх звестак, загінулі 366 украінскіх вайскоўцаў, 429 атрымалі раненні.
Улады Расіі неаднаразова абвяргалі ўдзел сваіх вайсковых часцей ва ўкраінскім канфлікце. 
euroradio.fm