Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным па крымінальнай справе

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным па справе кампаніі «Энергаком». Пра гэта паведаміў сам Дадон па заканчэнні слуханняў па справе, якія прайшлі ў сераду ў будынку Генеральнай пракуратуры.

1625413283325_upload_a2zd3.jpeg


«Мне сказалі, што я падазраваны, не абвінавачаны. Усе, хто праходзіць па гэтай справе — падазраваныя», — заявіў Дадон журналістам, піша «Наша Ніва».

Па словах Дадона, гаворка пра час, калі ён быў міністрам эканомікі. У красавіку 2008 года ён пераняў кіраванне энергетычным сектарам і праз тыдзень стаў адказным за гэты сектар.

«Я прыйшоў, гатовы супрацоўнічаць з тымі, хто вядзе гэтую справу. Мы гатовыя абмяркоўваць усё, бо ў нас няма ніякай віны», — падкрэсліў Дадон.

Крымінальная справа «Энергаком» — гэта справа аб куплі электраэнергіі ў 2008-2009 гадах. Справа была заведезеная па факце крадзяжу фінансавых сродкаў дзяржавы «ў асабліва буйных памерах з дапамогай злачынных схем пры імпарце электраэнергіі ў Малдову». У прыватнасці паведамляецца, што такім чынам было прысвоена дзяржаўных грошай на 11,9 мільёна долараў.