Хілары Клінтан спарадыравала Пуціна (ВІДЭА)
Былая Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан спарадыравала Уладзіміра Пуціна. Падчас выступу ў Канадзе, адказваючы на пытанне вядучага, ці не збіраецца яна стаць прэзідэнтам Злучаных Штатаў, спадарыня Клінтан заўважыла, што «існуе працэдура», і яна «не такая, як у Пуціна».
«Ён быў прэм'ер-міністрам пасля таго, як быў прэзідэнтам. І аднойчы ён кажа сабе, гаворыць Клінтан: «Уладзімір, як вам здаецца, ці хацелі б вы зноў стаць
прэзідэнтам?» —- «Думаю, хачу» —- «Чаму б нам проста не абвясціць пра гэта? Мы скажам Дзмітрыю, што ён можа быць
прэм'ер-міністрам» — «Выдатная, выдатная ідэя», — разыграла спадарыня Клінтан унутраны дыялог расійскага прэзідэнта.
«У нас ёсць выбарчы працэс», — рэзюмавала палітык.
Гэты фрагмент інтэрв'ю апублікаваны на канале YouTube выдання Winnipeg Free Press.
У красавіку мінулага года Клінтан параўнала пуцінскія паводзіны з дзіцячымі гульнямі ў пясочніцы, а расійскі прэзідэнт пазней сказаў французскаму тэлебачанню, што Клінтан ніколі не была
«вельмі далікатнай у сваіх каментарах», але «з жанчынай лепш не спрачацца».
Адзначым, што, паводле апытання, праведзенага па замове The Washington Post і тэлекампаніі ABC, больш за палову жыхароў ЗША гатовыя падтрымаць кандыдатуру Хілары Клінтан у выпадку яе ўдзелу ў
прэзідэнцкіх выбарах 2016 году.