Віцэ-прэм'ер РФ у Давосе: расіяне не дапусцяць звяржэння Пуціна і вытрымаюць любыя нягоды
Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў, што расіяне не дапусцяць звяржэння прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і вытрымаюць любыя нягоды, не паддаючыся на ціск звонку, перадае ТАСС.
«Калі рускі адчувае любы ціск звонку, ён ніколі не аддасць свайго лідэра. Ніколі. І вытрымаем любыя нягоды, якія будуць ўнутры краіны — менш спажываць прадуктаў, менш
электрычнасці, я не ведаю, яшчэ нейкія рэчы, да якіх мы ўсе прывыклі. Але калі мы будзем адчуваць, што камусці звонку хочацца памяняць нашага лідэра і гэта не наша воля, што гэта ўплыў на нашу волю,
мы будзем проста адзіныя як ніколі», — заявіў Шувалаў на Давоскім форуме.
Раней Шувалаў заявіў, што нельга Расію прымусіць зрабіць што-небудзь пры дапамозе санкцый. Таксама ён заявіў, што Расія павінна быць гатовая да росту беспрацоўя.
gazeta.ru