НАТА паставіла Расію ў адзін шэраг з сусветным тэрарызмам

НАТА лічыць найбольшымі пагрозамі сусветнай бяспецы расійскую агрэсію і міжнародны тэрарызм.



nato_russia.jpg

 Пра гэта па выніках двухдзённага пасяджэння кіраўнікоў НАТА ў Брусэлі заявіў кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марцін Дэмпсі, паведамляе прэс-служба Пентагона.
Ён нагадаў, што расійская агрэсія «змяніла суверэнныя межы з выкарыстаннем ціску». У гэтым жа кантэксце ён успомніў нядаўнюю атаку тэрарыстаў на Парыж, якая прадэманстравала «вельмі рэальную пагрозу тэрарызму, якая паступае з паўднёвага флангу НАТА».
Па словах Дэмпсі, кіраўнікі НАТА прыйшлі да высновы пра неабходнасць супрацьстаяння гэтым пагрозам.
«Мы дамовіліся, што НАТА сапраўды павінна заняцца абедзвюма пагрозамі, і НАТА мае магчымасць і рэсурсы гэта зрабіць. Нам не трэба выбіраць, якая з пагрозаў важней», — сказаў ён.
Дэмпсі дадаў, што ўсходнія еўрапейцы вельмі перажываюць з нагоды пагрозы з усходу, а паўднёвыя — з поўдня.
Як вядома, ваенны камітэт НАТА ў чацвер прыняў рашэнне аб заснаванні міжнародных штабоў ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Румыніі і Балгарыі.
pravda.com.ua