Ці знаходзіцца рай на адлегласці ў некалькі пстрычак мышшу?

Ватыкан "In its latest attempt to keep up with the times the Vatican has married one of its oldest traditions to the world of social media by offering "indulgences" to followers of Pope Francis' tweets.">
спалучыў адну з сваіх найстарэйшых традыцый з сацыяльнымі сеткамі, прапаноўваючы
« "In its latest attempt to keep up with the times the Vatican has married one of its oldest traditions to the world of social media by offering "indulgences" to followers of Pope Francis' tweets.">індульгенцыі»
"In its latest attempt to keep up with the times the Vatican has married one of its oldest traditions to the world of social media by offering "indulgences" to followers of Pope Francis' tweets.">
падпісчыкам твітара Папы Францішка.



Каталікі лічаць, што прадастаўленыя царквой індульгенцыі скарачаюць час, які яны павінны правесці ў чысцы  пасля таго, як яны вызналі свае грахі і былі вызваленыя ад іх.

 

Індульгенцыі атрымалі дурную славу ў Сярэднявеччы, таму што нядобрасумленныя царкоўнікі прадавалі іх за вялізныя сумы грошай. Але індульгенцыі ў хаду і цяпер, у 21 стагоддзі.

 

Аднак высокапастаўлены чыноўнік з Ватыкану папярэдзіў каталікоў-інтэрнаўтаў, што яшчэ патрабуецца старая добрая вера, рай не знаходзіцца на адлегласці ў некалькі пстрычак мышшу.

 

«Вы не можаце атрымаць індульгенцыю, як каву з аўтамата», — арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскага савета па сацыяльнай камунікацыі, паведаміў італьянскай газеце Corriere della Sera.

 

Індульгенцыі прадастаўляюцца тым, хто выконвае пэўныя задачы напрыклад, уздымаецца на Святую лесвіцу (лат. Scala Santa). Паводле легенды, гэтая мармуровая лесвіца была прывезена ў Рым у 326 годзе з Ерусаліма святой Аленай і паходзіць з палаца Понція Пілата і што па ёй ўздымаўся на суд Ісус Хрыстос.

 

Усе 28 прыступак лесвіцы пакрытыя драўлянымі дошкамі. З-за асаблівай святасці рэліквіі вернікі паднімаюцца па ёй толькі на каленях, чытаючы асаблівыя малітвы на кожнай прыступцы. У тых месцах дзе на лесвіцы засталіся сляды крыві Хрыста, зробленыя адмысловыя шкляныя акенцы.


Лесвіца з'яўляецца святыняй хрысціянскага свету і ўваходзіць у лік аб'ектаў наведвальных пілігрымамі ў юбілейны год з мэтай атрымання адпусту.
 

Але ўдзел у мерапрыемствах, такіх як каталіцкі Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, таксама дазволіць атрымаць індульгенцыю.

 

Памятаючы аб верніках, якія не могуць дазволіць сабе паляцець у Бразілію, Ватыкан пашырыў прывілей таксама на тых, хто сочыць за мерапрыемствам па тэлебачанні, радыё і праз сацыяльныя сеткі.

 

«У тым ліку праз твітар Папы Францішка. Але вы павінны быць у жывой сувязі з падзеямі. Гэта не значыць, што вы можаце атрымаць індульгенцыю, проста пагутарыўшы ў чаце», — патлумачыў прадстаўнік Апостальскай  Пэнітэнцыярыі.


У сваім ўказе Апольская Пэнітэнцыярыя адзначае, што атрыманне ласкі будзе залежаць ад таго, ці вызнаў чалавек свае грахі і праўдзіва раскаўся ў іх.

Паводле guardian.co.uk

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: