Да прыезду Папы Францыска ў Рыа над статуяй Хрыста ўзышоў неверагодных памераў месяц

22 ліпеня Папа Рымскі Францыск наведае Рыа-дэ-Жанэйра, дзе правядзе імшу на адкрыцці фестывалю Сусветнага Дня Моладзі.



rio.jpg

Сачыць за парадкам на мерапрыемстве будуць больш за сем тысяч паліцэйскіх. На імшы, як чакаецца, збяруцца больш за мільён чалавек.
Паліцыя не будзе пускаць на мерапрыемства агрэсіўна настроеных людзей. Праваахоўнікі асцерагаюцца, што прыезд Папы Рымскага можа справакаваць паўтор чэрвеньскіх беспарадкаў у Бразіліі. Каб іх прадухіліць падчас візіту Францыска будуць задзейнічаны каля 35 тысяч супрацоўнікаў службаў бяспекі.
 

«Людзі ў масках не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў імшы. Гэта не тое месца, куды можна пускаць агрэсіўна настроеных людзей у масках. Мы не дапусцім беспарадкаў», - заявіў генерал Хасэ Альберта ды Коста-Абрэў, які адказвае за бяспеку Папы падчас візіту. А вось людзей з плакатамі пускаць будуць, таму што яны, на думку генерала, не ўяўляюць пагрозы.
 

Цяпер у многіх сацыяльных сетках плануюцца акцыі пратэсту, прымеркаваныя да прыезду Францішка.
 

Людзі незадаволеныя якасцю дзяржаўных паслуг, транспарту, медыцыны і адукацыі, а таксама неэфектыўнасцю ўрада. У мінулым месяцы ўсю краіну ахапілі антыўрадавыя дэманстрацыі. Людзі таксама пратэставалі супраць правядзення ў краіне Чэмпіянату свету па футболе ў 2014 годзе.
 

Папа Рымскі Францыск прыедзе ў Бразілію 22 ліпеня. У рамках тыднёвага візіту ён таксама правядзе імшу на пляжы Копакабана. На гэтым мерапрыемстве чакаюць каля двух мільёнаў чалавек.

Варта адзначыць, што напярэдадні прыезду Папы над Рыа-дэ-Жанэйра ўзышоў велізарных памераў месяц.

vesti.ua