Цімашэнка заклікала змясці Януковіча
Юлія Цімашэнка заклікала ўдзельнікаў Еўрамайдана запатрабаваць ад прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць пагадненне з ЕС. У адваротным выпадку змясці яго з палітычнай карты Украіны.
Зварот экс-прэм'ера зачытала ўдзельнікам Еўрамайдана яе дачка Яўгенія Цімашэнка.
Па меркаванні Юліі Цімашэнка, трэба запатрабаваць ад Януковіча неадкладна склікаць Савет нацыянальнай бяспекі і абароны, адправіць у адстаўку «бяздарны ўрад» і 29 лістапада
падпісаць у Вільнюсе пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
«Я прашу вас сёньня прыняць і перадаць Януковічу такі ультыматум, і з кожным днём павялічваць на яго ціск на ўсіх еўрамайданах краіны», — сказана ў звароце.
Таксама Юлія Цімашэнка заявіла, што калі Януковіч ўсё ж не падпіша пагадненне, трэба не вагаючыся змясці яго з палітычнай карты Украіны.
Нагадаем, зараз на Еўрапейскай плошчы ў Кіеве сабралася, па розных ацэнках, ад 50 да 100 тыс. чалавек, якія патрабуюць ад Януковіча падпісання асацыяцыі з Еўрасаюзам.
glavcom.ua