Еўрамайдан прыгразіў Януковічу імпічментам і абвесціў акцыю бестэрміновай

Удзельнікі стотысячнага мітынгу ў падтрымку еўраінтэграцыі прынялі рэзалюцыю, у якой пералічылі свае патрабаванні.



akula.jpg

Рэзалюцыю зачытала дэпутат ад партыі «Бацькаўшчына» Аляксандр Турчынаў.
Еўрамайдан вырашыў:
• патрабаваць адстаўкі ўрада Азарава за здраду нацыянальных інтарэсаў;
• патрабаваць правядзення 27 лістапада пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады, на якой павінны быць прыняты ўсе неабходныя еўраінтэграцыйныя законы, у тым ліку і тыя, што датычыцца Юліі Цімашэнка. Адпаведны зварот ужо пададзены, сабраныя подпісы для гэтага, паведаміў Турчынаў. У выпадку непрыняцця закона Еўрамайдан патрабуе роспуску парламента і правядзення пазачарговых выбараў;
• патрабаваць ад Януковіча неадкладна адмяніць рашэнне аб прыпыненні падрыхтоўкі да асацыяцыі з ЕС, вызваліць Цімашэнка, аднавіць курс на еўраінтэграцыю і падпісаць. У выпадку адмовы прэзідэнта і непадпісанні дамовы Еўрамайдан патрабуе імпічменту Януковіча за здраду нацыянальных інтарэсаў і ўвядзення персанальных санкцый з боку Захаду;
• звярнуцца да кіраўніцтва ЕС з заклікам не зачыняць Украіне дзверы ў Еўропу, стварыць умовы для падпісання дамовы  пасля змены ўлады ва Украіне;
• забяспечыць каардынацыю партый і арганізацый, якія выступаюць за еўрапейскую інтэграцыю, для арганізацыі акцый пратэсту.
Пасля прыняцця рэзалюцыі Турчынаў абвесціў акцыю на Майдане бестэрміновай і паведаміў, што цяпер ўдзельнікі мітынгу пойдуць да будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта, урада і Вярхоўнай Рады, каб «акуратна агледзець» іх.
lb.ua