ЕС гатовы падпісаць Пагадненне з Украінай
Еўрапейскі Саюз гатовы падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай для мадэрнізацыі краіны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Украінцы — еўрапейцы, і Еўрапейскі Саюз гатовы
падпісаць пагадненне аб асацыяцыі, каб дапамагчы ім мадэрнізаваць іх краіну», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Раней еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле ў Twitter напісаў, што для Украіны дзверы перад ЕС застаюцца адкрытымі нягледзячы на рыторыку
ўлады.
glavcom.ua