Coca-Cola ўпершыню ў сваёй гісторыі выпусціць алкагольны напой
Кампанія Coca-Cola плануе ўпершыню за 125 гадоў свайго існавання выпусціць алкагольны напой.
Рашэнне аб выпуску новага прадукту, прызначанага, у першую чаргу, для японскага рынка, у кіраўніцтве кампаніі назвалі гістарычным, піша meduza.io са спасылкай на The Financial Times.
Coca-Cola, паведамляе выданне, плануе заваяваць долю ў сегменце «Чжухай» — напояў з фруктовымі смакамі, якія змяшчаюць каля 5% алкаголю.
Пра тое, што Coca-Cola можа выпусціць алкагольны напой, раней заяўляў кіраўнік японскага падраздзялення кампаніі Джордж Гардун, адказваючы на пытанне аб тым, якія новыя прадукты рыхтуюцца да выхаду на рынак у 2018 годзе.
Рынак напояў «Чжухай», па дадзеных японскіх аналітыкаў, з 2013 года дэманструе штогадовы рост на 5-25%.Coca-Cola, як і іншыя вытворцы газаваных безалкагольных напояў, адзначае FT, апошнія гады сутыкаецца са зніжэннем продажаў па ўсім свеце. Такая тэндэнцыя звязана з тым, што спажыўцы скарачаюць спажыванне напояў, якія змяшчаюць цукар.