Цукерберг выбачыўся за збой у працы сацсетак

Як сцвярджаюць у кампаніі, няма ніякіх указанняў на тое, што даныя карыстальнікаў былі скампраметаваныя.

merlin_140346195_8c9b04fe_f065_4f84_9f41_d5a439b54588_jumbo.jpg

Заснавальнік кампаніі «Facebook» Марк Цукербэрг папрасіў прабачэння за маштабны збой, у выніку якога больш 3,5 млрд. карыстальнікаў сацсетак ва ўсім свеце на 6 гадзін былі адрэзаныя не толькі ад сеткі Facebook, але і ад Instagram, Messenger і Whatsapp. Збой адбыўся каля 19:00 паводле мінскага часу, а ліквідаваць непаладкі ўдалося, калі ў Мінску была ўжо ноч.
Як паведаміла газета «The New York Times», праблема была вырашаная пасля таго, як у цэнтры апрацоўкі даных у Каліфорніі інжынеры перазапусцілі серверы, аднак у кампаніі не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Замест гэтага «Facebook» адзначыў, што працуе над тым, каб дабрацца да сутнасці таго, што адбылося, і зрабіць сваю інфраструктуру больш надзейнай.
Як сцвярджаюць у кампаніі, няма ніякіх указанняў на тое, што даныя карыстальнікаў былі скампраметаваныя.