За кошт збою буйных сацсетак іншая прыдбала 70 мільёнаў новых карыстальнікаў

Пра гэта паведаміў заснавальнік сеткі.

756176080290225.jpg

Падчас учарашняга збою ў працы Instagram, Facebook і WhatsApp месенджар Telegram зафіксаваў рэкордны прырост карыстальнікаў.
Я ганаруся тым, як наша каманда справілася з беспрэцэдэнтным ростам, таму што Telegram працягваў бездакорна працаваць для пераважнай большасці нашых карыстальнікаў.
Для новых карыстальнікаў я хацеў бы сказаць наступнае — сардэчна запрашаем у Telegram, найбуйнейшую незалежную платформу абмену паведамленнямі. Мы не падвядзём вас, калі гэта зробяць іншыя, — напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў.