Цукерберг страціў 6,6 мільярда долараў з-за збояў у Facebook
Заснавальнік «Facebook» Марк Цукерберг з-за глабальных збояў сваёй сацыяльнай сеткі і сэрвісаў страціў 6,6 мільярда долараў і апусціўся на шостае месца ў спісе найбагацейшых людзей свету, вынікае з даных «Forbes Real-Time».
![1598826123_0_0_3210_1806_640x0_80_0_0_53ef469fb70d3c8f13364f2632cf103f.jpg.webp 1598826123_0_0_3210_1806_640x0_80_0_0_53ef469fb70d3c8f13364f2632cf103f.jpg.webp](/img/v1/images/1598826123_0_0_3210_1806_640x0_80_0_0_53ef469fb70d3c8f13364f2632cf103f.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле даных лічыльніка выдання, багацце Цукерберга скарацілася на 5,4% і склала
116,1 мільярда долараў.
Кіраўнік «Facebook» саступіў пятае месца ў спісе найбагацейшых людзей сузаснавальніку і распрацоўшчыку праграмнага забеспячэння «Oracle» Лары Элісану, які мае 117,8 мільярда долараў.
Раней карыстальнікі Facebook, Instagram і WhatsApp у розных краінах паведамілі пра маштабныя збоі ў працы сэрвісаў. Затым на гэтым фоне з'явіліся паведамленні пра праблемы ў працы Telegram, Twitter, Google і TikTok.
Паводле РІА «Новости».