Чаму спазняецца Пуцін? Ніякай містыкі, звычайны чэкісцкі прыём...
Расійскі публіцыст Аляксандр Неўзораў патлумачыў у кароткім відэа ў сваім інстаграме, чаму кіраўнік Расіі ўвесь час спазняецца на сустрэчы рознага ўзроўню. Згодна Няўзораву, ніякай містыкі ці выпадковасці тут няма — адно прагматызм.

У спазненняў Пуціна ёсць адно простае, зусім не містычнае тлумачэнне, — кажа Неўзораў, — Справа ў тым, што спазненне — гэта моцны прыём поўнай дэмаралізацыі апанента, субяседніка. Вельмі рэкамендую і вам гэтым прыёмам карыстацца, калі ёсць магчымасць. За паў гадзіны, за гадзіну, за паўтары гадзіны чакання апанент настолькі маральна выматваецца, стае настолькі безабаронным і паслухмяным, што працаваць з ім — адно задавальненне.
Неўзораў мяркуе, што Уладзімір Уладзіміравіч цудоўна ведае гэты чэкісцкі прыём, калі допыты адкладалі на гадзіну, пасля зноў на гадзіну і яшчэ на гадзіну, і эфектыўна ім карыстаецца на розных узроўнях: ад найвышэйшых да нізкіх і прыземленых.
Пуцін сапраўды добра вядомы сваімі спазненнямі, паводле якіх СМІ складаюць цэлыя рэйтынгі: каго і колькі часу кіраўнік Расіі прымусіў чакаць. Сярод лідэраў — Ангела Меркель (4 гадзіны 15 хвілін), Віктар Януковіч (3 гадзіны), кіраўнік Дзярждэпа ЗША Джон Кэры (3 гадзіны) і г.д.
