Трамп адмовіўся ад стварэння кіберструктуры сумеснай з Расіяй
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у твітэры заявіў, што пытанне аб стварэнні сумеснага падраздзялення ў сферы кібербяспекі, якое было ўзнятае на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, яшчэ не значыць, што так менавіта і адбудзецца.
Напярэдадні Трамп распавёў, што падчас перамоваў з Пуціным у Гамбургу «двойчы націснуў» на яго цягам абмеркавання мяркуемага ўмяшальніцтва расійскага боку ў амерыканскія выбары. Па словах Трампа, яны таксама абмяркоўвалі фармаванне «падраздзялення па кібербяспецы», якое б займалася, у прыватнасці, такімі пытаннямі як умяшальніцтва ў выбары.
Паводле Reuters, калегі Трампа па Рэспубліканскай партыі раскрытыкавалі гэтую ідэю.
Раней, 7 ліпеня ў рамках саміта G20 адбылася першая сустрэча прэзідэнта РФ Пуціна і амерыканскага лідэра. Яна мела працягласць 2 гадзіны 20 хвілін. Пуцін паведаміў, што абмяркоўваў з Трампам сітуацыю ва Украіне і ў Сірыі, барацьбу з тэрарызмам і кібербяспеку, піша «Новая Газета».