Чарнагорыя прапануе турыстам бясплатныя тэсты на COVID-19
Чарнагорыя разлічвае павялічыць турыстычны паток у гэтым сезоне. Пры гэтым яе ўлады ўводзяць шэраг паслабленняў для турыстаў. Таксама Чарнагорыя дасць магчымасць зрабіць бясплатныя COVID-тэсты для турыстаў, якія з'язджаюць з краіны.
Улады Чарнагорыі, пачынаючы з чацвярга, 13 траўня, будуць прапаноўваць
турыстам, якія пакідаюць краіну, бясплатнае тэставанне на каранавірусную
інфекцыю, калі таго патрабуюць краіны, у якія вяртаюцца вандроўцы. Пра гэта ў
сераду, 12 траўня, са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі
паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Радыё і тэлебачанне Чарнагорыі.
Акрамя таго, міністр аховы здароўя Чарнагорыі Алена Баравініч-Баёвіч таксама распавяла, што ўлады краіны далі магчымасць бясплатна лячыцца тым турыстам, якія падчас адпачынку ў краіне захварэлі на COVID-19.
Напярэдадні ў Чарнагорыі адмянілі частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Так, улады знялі забарону на рух міжгародняга транспарту ў выхадныя, а таксама адмянілі каменданцкую гадзіну, якая дзейнічала з паўночы да пяці раніцы.
Чарнагорыя ў мінулым месяцы таксама адмяніла ўсе абмежаванні на наведванне для грамадзян з чатырох краін, сярод якіх і Беларусь.
"Рады паведаміць вам, што для наведвання Чарнагорыі ў турыстычны сезон — 2021, для грамадзян Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Украіны і Паўночнай Македоніі будуць знятыя ўсе абмежавальныя меры, у тым ліку ПЦР-тэставанне", — напісаў 20 красавіка міністр фінансаў краіны Мілойка Спаіч.