У амерыканскім штаце Агаё вакцынаваныя могуць атрымаць $ 1 мільён

Улады штата Агаё робяць усё магчымае, каб насельніцтва вакцынавалася ад каронавіруса. Сярод жыхароў рэгіёну, якія атрымалі хаця б адну прышчэпку ад каронавіруса, улады разыграюць пяць мільёнаў долараў.

2622986.jpg

Пяцёра дарослых амерыканцаў, якія пражываюць у штаце Агаё і атрымалі адну ці дзве дозы вакцыны ад COVID-19, могуць выйграць па мільёне долараў. Аб такой магчымасці ў чацвер, 13 траўня, распавёў губернатар штата Майк ДэВайн ў Twitter.

Па яго словах, імя першага пераможцы будзе абвешчана 26 траўня. Далей кожную сераду будзе адбывацца абвяшчэнне яшчэ чатырох вынікаў.

Латарэю правядзе Ohio Lottery, спіс удзельнікаў розыгрышу возьмуць з агульнадаступнай базы дадзеных рэгістрацыі выбаршчыкаў штата. Сродкі для пераможцаў, адзначыў губернатар, выдзеляць федэральныя фонды дапамогі барацьбы з каронавірусам.

"Ведаю, сёй-той можа сказаць: "ДэВайн, ты вар'ят! Гэтая ваша ідэя пра мільёны долараў — марнаванне грошай". Аднак сапраўдныя марныя страты сёння, калі вакцына даступная ўсім жадаючым, — гэта жыцці, загубленыя з-за COVID-19", — падкрэсліў кіраўнік штата.

Паводле korrespondent.net