Дасье ў карыкатурах: 2022-гі вачыма мастакоў свету
У першыя дні новага года дарэчы будзе згадаць галоўныя падзеі года мінулага. А іх было багата.
Пратэсты ў Казахстане
Год пачаўся эфектна. Ужо 2 студзеня пачаліся пратэсты ў Казахстане з-за падвышэння коштаў на аўтамабільны газ. Эпіцэнтрам народных выступаў стаў горад Алматы, дзе ўдзельнікі мітынгу захапілі і збілі некалькіх супрацоўнікаў паліцыі. Каб стабілізаваць сітуацыю прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад краіны і даў дазвол на фізічнае знішчэнне пратэстоўцаў. На думку аднаго з карыкатурыстаў, нехта вельмі пазайздросціў тады Такаеву.
Вайна ва Украіне
З 4 па 20 лютага ў Пекіне прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні. Аднак паслясмак ад іх перабіла іншая падзея. 24 лютага Уладзімір Пуцін аб'явіў аб пачатку правядзення «спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне ў сувязі з сітуацыяй у Данбасе». Зрэшты, многія графікі адразу інтэрпрэтавалі СВА як звычайную інтэрвенцыю.
Другі прэзідэнцкі тэрмін Макрона
24 красавіка адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, па выніках якога перамог Эманюэль Макрон з 58,54% галасоў. Макрон стаў першым французскім прэзідэнтам з 2002 года, які атрымаў перамогу на выбарах у другі раз. Зрэшты, шмат хто лічыць, што Макрону пашанцавала. У другім туры яго супернікам была вельмі адыёзная правапапулістка Марына Ле Пэн. У дадатак яна лічыцца саюзнікам зараз вельмі непапулярнага сярод французаў Уладзіміра Пуціна. На гэтую акалічнасць падчас кампаніі звярталі ўвагу тыя, хто агітаваў за Макрона, уключаючы мастакоў.
Адстаўка Барыса Джонсана
7 ліпеня Барыс Джонсан аб'явіў аб адстаўцы з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі і кіраўніка брытанскага ўрада. Прычынай з“явіўся скандал з-за вечарынак падчас каранціну ў рэзідэнцыі. Наступствам скандала стала кампанія за дастаўку прэм’ера, у якой таксама ўдзельнічалі мастакі. Зрэшты сыход Джонсана стаў пралогам сапраўднага фарсу. Наступны прэм'ер Ліз Трас пайшла ў адстаўку ўжо праз 45 дзён.
Смерць Лізаветы II і новы кароль Карл III
8 верасня ва ўзросце 96 гадоў памерла каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, якая кіравала краінай больш за 70 гадоў. Тэрмін яе кадэнцыі самы доўгі сярод усіх брытанскіх манархаў. Пры Лізавеце II змяніліся аж 15 прэм'ер-міністраў. Новым манархам стаў старэйшы сын Лізаветы II — 73-гадовы Чарльз, які ўзяў імя Карл III. Сыход каралевы стаў для шмат каго шокам. Адзін з мастакоў выявіў Англію ў выглядзе аднаго з сабак Лізаветы. Цяпер сабака застаўся без гаспадарыні і вельмі разгублены.
Пратэсты ў Іране
З сярэдзіны верасня ў краіне праходзяць масавыя пратэсты ў сувязі з гібеллю дзяўчыны пасля затрымання паліцыяй нораваў. Жыхары краіны абвінавацілі ўлады ў яе смерці. Іранкі сталі публікаваць у сацсетках відэазапісы, на якіх абразаюць сабе валасы і спальваюць хіджабы. Пратэсты, якія, як мы бачым, падтрымліваюць шматлікія мастакі, працягваюцца дасюль.
Частковая мабілізацыя
21 верасня Уладзімір Пуцін аб'явіў аб частковай мабілізацыі ў Расіі, што хутчэй за ўсё было рэакцыяй на шэраг восеньскіх фіяска расейцаў на ўкраінскім фронце. Так ці інакш мабілізацыя справакавала феномен масавай міграцыі з краіны, якая па-сутнасці стала антыўрадавай палітычнай маніфестацыяй.
Парламенцкія выбары ў Італіі
25 верасня ў Італіі прайшлі пазачарговыя ўсеагульныя выбары ў парламент. Большасць галасоў атрымала кааліцыя правых партый, якая набрала больш за 44% галасоў. Лідар адной з тых партый Джорджа Мелані стала першай жанчынай-прэм'ерам у гісторыі краіны. У левых СМІ перамога Мелані разглядалася як рэванш ледзь не фашыстаў. Адсюль у тым ліку шматлікія карыкатуры, на якіх палітык намаляваная ў вобразе чальца фашысцкай партыі часоў Мусаліні. Падаецца, аматары такіх асацыяцый памыліліся. Пакуль нічога радыкальнага кабінет Мелані не прапанаваў.
Ілон Маск купіў Twitter
27 кастрычніка бізнесмен Ілон Маск адкрыў здзелку па куплі кампаніі, якая валодае аднайменнай сацсеткай. Самы папулярны ў свеце сэрвіс мікраблогаў абышоўся яму ў 44 млрд. долараў. Набыўшы Twitter Маск распусціў раду дырэктараў, стаўшы адзіным кіраўніком кампаніі. Таксама ў ліку першых рашэнняў мільярдэра на пасадзе СЕА Twitter стала адмена пажыццёвых банаў для карыстальнікаў і змякчэння цэнзуры. Рэформы выклікалі ў ліберальнай грамадскасці насцярожанасць, паколькі платформа, на іх думку, зараз можа быць выкарыстана палітыкамі-папулістамі. Гэтай думкі, як бачым, трымаюцца некаторыя карыкатурысты.
Выбары ў ЗША
8 лістапада ў ЗША прайшлі прамежкавыя выбары. Пераабіралася ўся палата прадстаўнікоў кангрэса (435 кангрэсменаў), трэць сената (35 сенатараў) і больш за палову губернатараў. Па выніках выбараў рэспубліканцы атрымалі большасць у палаце прадстаўнікоў, а дэмакраты - у сенаце. Такі вынік лічыцца адносным поспехам дэмакратаў, якія ўтрымалі пазіцыі на фоне шматлікіх эканамічных праблемаў. Таксама рэзультат выбараў адмоўна паўплываў на шансы Дональда Трампа павярнуцца ў Белы дом па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2024-га. Адзін з мастакоў выявіў стан Трампа пасля 8 лістапада наступным чынам.
Чэмпіянат свету-2022
З 20 лістапада па 18 снежня 2022 у Катары прайшла фінальная частка чэмпіянату свету па футболе. Зборная Аргенціны ў фінале абыграла каманду Францыі і заваявала трэці тытул у сваёй гісторыі, а яе лідар Лео Месі прапісаўся ў гільдыі найлепшых футбалістаў у гісторыі футбола. На жаль, 29 снежня адзін з іх — легендарны Пеле — пайшоў з жыцця. Зрэшты, як лічаць мастакі кароль футбола і на тым свеце знойдзе з кім паганяць у мяч.
Вось такі аказаўся 2022-і. Як бачым, падзей і эмоцый хапала. Тым цікавей, якім будзе 2023 год?