Дастаўка з AliExpress можа зацягнуцца. Кітай адмяняе грузавыя цягнікі ў Літву
Кітай адмяняе грузавыя цягнікі ў Літву на жнівень і верасень, паведамляе BNS са спасылкай на ліст China railway container transport corp.
![lg.jpg lg.jpg](/img/v1/images/lg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У лісце гаворыцца, што рашэнне аб адмене цягнікоў звязана з палітычнай сітуацыяй, перадае REFORM.by.
Раней Літва дазволіла Тайваню адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Вільні. На гэта КНР адрэагавала адкліканнем свайго амбасадара, а таксама прапановай літоўскаму дыпламату пакінуць Пекін.
Рэгулярныя рэйсы грузавых цягнікоў з Кітая ў Вільню пачаліся ў чэрвені 2020 года.