Дэмакраты распачнуць новую спробу імпічменту Дональда Трампа
У гісторыі ЗША гэта першы выпадак, калі кангрэсмены спрабуюць адхіліць прэзідэнта ад улады другі раз. Дэмакраты абвінавачваюць Трампа ў падбухторванні да бунту і стварэнні пагрозы для нацбяспекі і канстытуцыі.
Пасля штурму Капітолія прыхільнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа кангрэсмены-дэмакраты маюць намер ініцыяваць новую, другую працэдуру імпічменту прэзідэнта. Дэмакраты ўнясуць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адпаведную ініцыятыву ўжо 11 студзеня, паведаміў кангрэсмен-дэмакрат Тэд Ліё у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN вечарам у суботу, 9 студзеня.
Па словах Ліё, які з'яўляецца сааўтарам рэзалюцыі, галасаванне на пленарным пасяджэнні палаты чакаецца на наступным тыднi, аднак ён і яго паплечнікі лічаць за лепшае, каб Трамп добраахвотна сышоў у адстаўку ці каб крокі ў гэтым напрамку распачаў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс. У праекце рэзалюцыі Трампа абвінавачваюць у падбухторванні да бунту і называюць яго пагрозай для нацыянальнай бяспекі, дэмакратыі і канстытуцыі.
«У нас ёсць відэазапіс прамовы, у якой (Трамп) падбухторвае натоўп. У нас ёсць відэазапісы, дзе натоўп, ужываючы гвалт, штурмуе Капітолій. Гэта зусім не спрэчную справу», — напісаў Ліё ў сваім мікраблогу ў Twitter 9 студзеня.
dw.com